Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЦЫТАТЫ МІНУЛАГА - 29 КРАСАВІКА


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі

Газэта “Звязда”, 1923 год, “Сьвяткаваньне 1-га мая”:

“У 9 з паловай гадзін пачынаецца збор арганізацый каля сваіх клюбаў, штабоў і г.д. Праўленьні саюзаў і штабоў даводзяць сваім арганізацыям пра дакладны час збору. Да 12 гадзін арганізацыі строяцца на плошчы Парыскай камуны (былая Траецкая) для параду. У 12 гадзін калёны асьветы кіруюцца да плошчы Парыскай камуны. У 12 з паловай гадзін калёны асьветы дэфілююць перад рабочымі арганізацыямі і чырвонаармейскімі часьцямі па плошчы Парыскай камуны. Пасьля гэтага ВНУ, Тэхнікумы, Прафшколы і КСМ займаюць свае месцы на плошчы, а дзеці разыходзяцца. У 13 гадзін парад войскаў і гарнізону і прысяга. Пасьля параду маніфэстацыя”.


“Советская Белоруссия”, 1983 год, карэспандэнт БЕЛТА В.Ленаў пад рубрыкай “Асьцярожна: сіянізм!”:

“Ёсьць яшчэ адзін, галоўны вінаваты, на рахунку якога тысячы, а можа, і мільёны загубленых жыцьцяў, падманутых людзей, разьбітых лёсаў. Гэта — сіянізм. У майстэрстве абалваньваньня людзей роўных яму няма. Знаходзяцца людзі, якія вераць “прыватным” лістам, рупліва вырабленым у нетрах сахнуту (ізраільская спэцслужба, філія ЦРУ). Калі мы бачым на экранах тэлевізараў твары ізраільскіх грамілаў, іх крывадушную маску, у іх выраз пакрыўджаных. Такая маска зручная. Яе апранаюць, каб прадэманстраваць сьвету твар сіянізму. Гора і сьмерць — вось “падарункі”, якія падрыхтавалі сваім ахвярам сіяністы”.


“Народная газэта”, 1993 год, рэклямная абвестка:

“Самы багаты выбар самай сучаснай кампутарнай тэхнікі па самых даступных цэнах. Кампутар з працэсарам 486 DX-33, памяцьцю 8 mb, вінчэстэрам 200 mb і коштам усяго 1985 даляраў”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG