Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЦЫТАТЫ МІНУЛАГА - 28 КРАСАВІКА


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі

“Звезда”, 1923 год, “Колькасьць насельніцтва Беларусі”:

“Папярэднія вынікі зробленага Цэнтарстатбюро перапісу гарадоў і гарадзкіх паселішчаў Беларусі ў адносінах падліку насельніцтва даюць наступныя лічбы. У горадзе Менску колькасьць жыхароў мужчынскага полу 50070, жаночага полу — 55764, усяго 105837, колькасьць сем’яў — 22935. Усяго ў гарадах і гарадзкіх паселішчах Беларусі лічыцца паводле папярэдніх зьвестак перапісу: мужчынаў — 249265, жанчын — 273896, разам — 523156, колькасьць сем’яў — 109457”.


“Віцебскі пралетары”, 1933 год, ліст у рэдакцыю:

“22 красавіка гэтага году ў газэце “Віцебскі пралетары” была зьмешчаная заметка пад загалоўкам “Зьняць Трызну з работы”, у якой гаварылася аб наліччы ў каапгасе імя Парыскае камуны клясава-чуждага элемэнту, у прыватнасьці, раскулачанага Трызны. Паведамляем, што ў рэзультаце праведзенай самаправеркі і ачысткі каапгасу ад клясава-варожых элемэнтаў 18–22 красавіка аказалася 14 раскулачаных элемэнтаў. Апошнія з работы зьняты, таксама вычышчан з каапгасу раскулачаны Трызна. У пэрыяд самаправеркі і чысткі дадаткова выяўлена 12 чалавек сымулянтаў, лодыраў і прагульшчыкаў. Палітрук каапгасу “Парыская камуна” Цапавецкі”.


“Чырвоная змена”, 1963 год, “Электрацягнікі чакаюць трасу”:

“Калі ехаць па чыгунцы ў бок Маладэчна, адразу ж кінецца ў вочы непрывычны для нашых мясьцін малюнак. Паабапал дарог стаяць магутныя бэтанаваныя слупы, на некаторых зь іх замацаваны мэталічныя дугі, а на асобных участках ужо навешаны правады. Так, гэта траса першай беларускай электрычкі. Яна зьвяжа сталіцу з прыгараднай станцыяй Аляхновічы… На будоўлі ня ўсё ў парадку. У 1962 годзе будаўнікі павінны былі ўстанавіць 585 апор. Устаноўлена ж 468. Фундамэнтаў пад апоры ўстаноўлена ўсяго 241 з 305 паводле пляну. Можа, цяпер позна гаварыць, што неразумна вазіць апоры і фундамэнты зь іншых рэспублік, калі ёсьць магчымасьць вырабляць іх у Беларусі”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG