Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Блякада расейскіх тэлеканалаў — з гісторыі пытаньня

Юры Сьвірко, Менск

Тады галоўны ідэоляг Уладзімер Замяталін заявіў, што гэта была кароткачасовая дэманстрацыя інфармацыйнага сувэрэнітэту. Аляксандар Лукашэнка сказаў, што нічога ня ведаў, і папрасіў прабачэньня ў вэтэранаў, якія не змаглі паглядзець маскоўскі парад.

Аднак праз год, у траўні 2002 году, на базе расейскага каналу ОРТ быў створаны беларускі ОНТ, які скасоўвае або перасоўвае ў эфіры перадачы з Масквы. Неўзабаве цэнзурнае адключэньне здарылася з фільмам Паўла Шарамета “Дзікае паляваньне-2”, паказваць які 31 жніўня 2002 году канал ОНТ адмовіўся. 12 жніўня таго ж году былі скарочаныя аб’ёмы вяшчаньня на Беларусь каналаў РТР, НТВ і “Культура”, але празь дзень аб’ёмы аднавілі.

Менскі тэлеканал СТВ рабіў падобнае зь перадачамі свайго маскоўскага партнэра — кампаніі REN-TV. Амбасадар Расеі ў Менску Аляксандар Блахін выказваў сваё абурэньне такой сытуацыяй, назваўшы ОНТ і СТВ сурагатам. Тым ня менш, канал СТВ падпісаў дамову з Усерасейскай дзяржтэлерадыёкампаніяй на эксклюзіўны распаўсюд яе каналу “Россия” на беларускай тэрыторыі.

Летась у лютым 7 тэлевізійных перадатчыкаў у райцэнтрах Беларусі забралі ад каналу “Россия” і аддалі абласным тэлестудыям, а ў кастрычніку на гэтай частаце пачаў вяшчаньне беларускі канал “Лад” (у Менску яго трансьлююць на былой частаце расейскага тэлеканалу “Культура”).

Гл. таксама
ЧАМУ БЫЛА ПРЫПЫНЕНАЯ ТРАНСЬЛЯЦЫЯ НА БЕЛАРУСЬ ТЭЛЕКАНАЛУ “РОССИЯ”?
ПРЫПЫНЕНАЯ ТРАНСЬЛЯЦЫЯ НА БЕЛАРУСЬ ТЭЛЕКАНАЛУ “РАСЕЯ”
XS
SM
MD
LG