Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Ганцавічах пачала працаваць расейская радарная сыстэма


Ул. інф.

РЛС “Волга” здольная сачыць за палётамі балістычных ракэтаў і касьмічных абектаў на адлегласьці некалькі тысячаў кіламэтраў.

Паводле камандуючага касьмічнымі войскамі Расеі Анатоля Пярмінава “Волга” закрывае “дзірку”, якая ўзьнікла з прычыны ліквідацыі у 1990-х гадах станцыі ў латвійскім горадзе Скрундзе.

Паводле беларуска-расейскіх пагадненьняў зямля пад РЛС “Волга” перададзеная расейскаму боку на правах бясплатнай арэнды на 25 гадоў. Але падчас цяперашняга канфлікту паміж Менскам і Масквой афіцыйныя прадстаўнікі Беларусі заяўлялі пра магчымасьць спагнаньня з Расеі арэнднай платы за гэты стратэгічна важны вайсковы аб’ект пад Ганцавічамі.
XS
SM
MD
LG