Супрацоўнiца прыёмнай спадара Громава зазначыла: “Я думаю, што пазыцыя МЗС узгодненая з пазыцыяй прэзыдэнта”.
А вось што заявiў намесьнiк афiцыйнага прадстаўнiка Мiнiстэрства замежных справаў Расеi Барыс Малахаў:
(Малахаў: ) У Маскве зь неўразуменьнем i глыбокай занепакоенасьцю ўспрынялi паведамленьне пра тое, што ў аэрапорце Менску прадстаўнiкi беларускiх уладаў перашкодзiлi ўезду ў Беларусь расейскаму грамадзянiну, дэпутату Дзяржаўнае думы Фэдэральнага сходу Барысу Нямцову.
Парушэньнi права свабоды перасоўваньня грамадзян нашых краiн ў рамках саюзнае дзяржавы ня толькi ня ўпiсваюцца ў асаблiвы характар стасункаў памiж Раесйскай Фэдэрацыяй i Беларусьсю, але й кiдаюць цень на працэс саюзнага будаўнiцтва.
Вiдавочна, што гэтая акцыя iньспiраваная пэўнымi коламi, не зацiкаўленымi ў разьвiцьцi расейска-беларускага супрацоўнiцтва ды iнтэграцыi.
Разьлiчваем, што беларускае кiраўнiцтва прадставiць тлумачэньнi адносна гэтага iнцыдэнту”.
Афiцыйны прадстаўнiк МЗС Расеi дадаў, што ня мае зьвестак пра заявы беларускiх МЗС i КГБ наконт прычынаў дэпартацыi Барыса Нямцова, таму iх пракамэнтаваць ня можа.
Выказаўся на тэму дэпартацыi расейскiх палiтыкаў зь Беларусi й намесьнiк кiраўнiка апарату ўраду Расеi Аляксей Волiн. Ён лiчыць, што расейскiя грамадзяне маюць права разьлiчваць на паважнае стаўленьне да сябе з боку беларускiх афiцыйных асобаў. “Гэтая павага мусiць аднолькава распаўсюджвацца i на палiтыкаў, i на бiзнэсоўцаў, i на самых звычайных людзей”, – заявiў спадар Волiн.
Ён таксама выказаў меркаваньне, што гэткага кшталту эксцэсы “могуць прывесьцi да нэгатыўнага стаўленьня расейскай грамадзкасьцi да беларускiх уладаў, у той час як доўгачосвыя пазыцыi абедзвюх краiн палягаюць у тым, каб стасункi памiж iмi былi карэктнымi, паважнымi i, у рэшце рэшт, дружалюбнымi”.