РАФАХ. Сёньня раніцай ізраільскія танкі ўвайшлі ў лягер палестынскіх уцекачоў у горадзе Рафах. Прадстаўнікі ізраільскага камандаваньня паведамілі, што салдаты шукаюць падземныя тунэлі, па якіх з Эгіпту ў Рафах трапляе зброя. Тым часам прэзыдэнт Эгіпту Хосьні Мубарак падтрымаў прэм'ер-міністра Ізраілю Арыэля Шарона ў пытаньні рэалізацыі пляну адыходу Ізраілю з паласы Газа. Хосьні Мубарак паабяцаў Арыэлю Шарону дапамогу пры перадачы гэтай тэрыторыі пад кантроль палестынцаў, а таксама заявіў, што Эгіпет будзе дапамагаць падтрымліваць бясьпеку ў рэгіёне.