КАРАЧЫ У гэтым пакістанскім горадзе, дзе ўчора быў забіты суніцкі сьвятар, сёньня ў мячэці адбыўся выбух бомбы. Загінула прынамсі 13 чалавек, 35 – параненыя.
Забойства муфція Шамзая выклікала хвалю забурэньняў у Карачы. Прыхільнікі забітага муфція палілі паліцэйскія пастарункі, грамілі банкі і крамы. Супраць іх улады кінулі тысячы паліцэйскіх.
Муфцій Шамзай быў прыхільнікам талібаў і заклікаў да сьвяшчэнай вайны са Злучанымі Штатамі.