Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 13:27 ]  Кнэсэт адклаў абмеркаваньне пляну Шарона


ЕРУСАЛІМ Заплянаваныя на сёньня дэбаты ў ізраільскім парляменце наконт пляну прэмьер-міністра Арыэля Шарона перанесены на больш позьні тэрмін. Шарон прапануе вывесьці ізраільскія войскі і эвакуяваць габрэйскія паселішчы з сэктара Газа. Плян ня быў ухвалены нават урадам, бо большасьць сябраў кабінету не пагадзіліся з прапановай старшыні ўраду. Плян Шарона прадугледжвае ліквідацыю 21 паселішча ў сэктары Газа. Урад мусіць прыняць адмысловае рашэньне па кожным зь іх.
XS
SM
MD
LG