БАГДАД. Кіроўчая рада Іраку назвала сёньня імя чалавека, які стане на чале новага ірацкага ўраду пасьля 30 чэрвеня. Чальцы рады аднагалосна падтрымалі кандыдатуру мусульманіна-шыіта Іяда Аляві, аднаго зь лідэраў ірацкай апазыцыі ў выгнаньні.
Таксама сёньня з скандальна вядомай багдадзкай турмы Абу-Граіб вызвалена каля 600 ірацкіх вязьняў. Некалькі сотняў чалавек былі выпушчаныя з Абу-Граіб на мінулым тыдні.