МАСКВА. У Мешчанскім судзе расейскай сталіцы сёньня адбудуцца папярэднія слуханьні ў справе былога кіраўніка кампаніі ЮКОС Міхаіла Хадаркоўскага. Суд мае намер разгледзіць магчымасьць аб’яднаньня справы Хадаркоўскага са справай другога вядучага акцыянэра ЮКОСа - Платона Лебядзева. Ім абодвум выстаўлены шэраг абвінавачаньняў, у тым ліку ў фінансавых злоўжываньнях і нявыплаце падаткаў.