Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:25 ]  Забіты сын чальца Кіроўнай Рады Іраку Саламы аль-Хафаджы


БАГДАД. У ваколіцах Багдаду адбыўся напад на аўтакалёну, у якой знаходзілася сябра Кіроўнай Рады Іраку Салама аль-Хафаджы. Паводле ўдакладненых дадзеных загінуў сын аль-Хафаджы і прынамсі адзін з яе цэлаахоўнікаў. Сама яна не пацярпела. Салама аль-Хафаджы –прадстаўніца шыітаў, адна з трох жанчынаў, якія ўваходзяць у Кіроўную Раду. Яна ўдзельнічала ў перамовах аб спыненьні супрацьстаяньня ў горадзе Нэджэф, дзе войскі ЗША змагаліся з адзеламі шыіцкага лідэра Мактады Ас-Садра. Камандаваньне сілаў кааліцыі мае намер перадаць горад пад кантроль ірацкіх сілаў бясьпекі.
XS
SM
MD
LG