Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 23:11 ]  Ізраіль: вызвалены брытанскі журналіст Пітэр Гунан


ЕРУСАЛІМ. Арыштаваны ў Ізраілі брытанскі журналіст Пітэр Гунан сёньня ўвечары выпушчаны з-пад варты. У 1980-ыя гады журналіст, паклікаючыся на фізыка-ядзерніка Мардэхая Вануну, расказаў пра ізраільскую ядзерную праграму. Напярэдадні ізраільская служба бясьпекі “Шын бэт” арыштавала Гунана з падазрэньня ў яго кантактах з Вануну, вызваленым у красавіку пасьля 18 гадоў зьняволеньня за дзяржаўную здраду. Чакаецца, што Гунан пакіне Ізраіль ужо ў пятніцу.
XS
SM
MD
LG