Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 23:04 ]  Амэрыканскія войскі прыпынілі баявыя дзеяньні ў Нэджэфе


БАГДАД. Паблізу ірацкай сталіцы сёньня ўчынены напад на аўтакалёну, у якой ехала Саляма Аль-Хафаджы – адна з трох жанчын, што ўваходзяць у склад Кіроўчай рады Іраку. Загінулі тры целаахоўнікі Аль-Хафаджы, сама яна не пацярпела. У чацьвер кааліцыйнае камандаваньне ў Іраку пацьвердзіла, што войскі ЗША прыпынілі баявыя дзеяньні ў Нэджэфе супраць байцоў шыіцкага лідэра Мактады Ас-Садра. Прадстаўнік сілаў кааліцыі Дэн Сынар паведаміў пра намер амэрыканскіх вайскоўцаў паступова перадаць адказнасьць за бясьпеку ў Нэджэфе ірацкай паліцыі. Раней Ас-Садр заявіў пра гатовасьць вывесьці свае аддзелы з Нэджэфу, калі кааліцыя спыніць перасьлед яго праз абвінавачаньне ў дачыненьні да забойства мусульманскага прапаведніка. Байцы Ас-Садра адмаўляюцца пакінуць Нэджэф да таго часу, пакуль камандаваньне ЗША ня прыме умоваў іх лідэра.
XS
SM
MD
LG