ЛЁНДАН. Прэм’ер-міністар Вялікабрытаніі Тоні Блэр заявіў сёньня, што амэрыканцы павінны “захаваць кіраўніцтва кааліцыйнымі войскамі ў Іраку” пасьля перадачы 30 чэрвеня ўлады часоваму ірацкаму ўраду. Паводле Блэра, новы ірацкі ўрад будзе ажыцьцяўляць палітычны кантроль над апэрацыямі шматнацыянальных сілаў у Іраку.