ІСЛАМАБАД. Прэзыдэнт Пакістану Пэрвэз Мушараф запрасіў Соню Гандзі, лідэра кіроўчага Індыйскага нацыянальнага кангрэсу, наведаць Пакістан. У ходзе тэлефоннай размовы Мушараф і Гандзі падкрэсьлілі “неабходнасьць працягваць дыялёг паміж дзьвюма краінамі” ў імя дасягненьня трывалага міру.