Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 23:10 ]  Ізраіль абвясьціў пра заканчэньне апэрацыі ў Рафаху


РАФАХ. Ізраільскае камандаваньне заявіла сёньня пра заканчэньне тыднёвай апэрацыі ў лягеры ўцекачоў Рафах у сэктары Газы. У ходзе шасьцідзённай блякады Рафаху ў сутыкненьнях загінуў 41 палестынец. Паводле ізраільскай арміі, у ходзе апэрацыі ў Рафаху разбурана 56 дамоў, якія выкарыстоўваліся ўзброенымі байцамі палестынскіх груповак, у тым ліку й для кантрабанды зброі з Эгіпту. Сёньня ў Рафаху адбылося пахаваньне 16 чалавек, забітых у часе апэрацыі ізраільскага войска.
XS
SM
MD
LG