НЬЮ-ЁРК.ЗША й Вялікабрытанія падалі сёньня ў Раду Бясьпекі ААН праект новай рэзалюцыі ў пытаньні Іраку. У рэзалюцыі агаворваюцца ўмовы заплянаванай на 30 чэрвеня перадачы ўлады часоваму ірацкаму ўраду, а таксама роля кааліцыі й Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў у далейшым урэгуляваньні сытуацыі ў Іраку. Рэзалюцыя прадугледжвае, што нафтавамі рэсурсамі Іраку будуць распараджацца самі іракцы. Чальцы Рады Бясьпекі ААН праводзяць цяпер абмеркаваньне праекту. Канцлер Нямеччыны Гергард Шрэдэр заявіў, што Бэрлін можа падтрымаць рэзалюцыю. Кітай настойвае, каб у дакумэнце была выдзеленая ключавая роля ў Іраку Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў. Пазьней з выкладам сваёй стратэгіі кіраваньня Іракам у пераходны пэрыяд выступіць прэзыдэнт ЗША Джордж Буш.