Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:31 ]  Пагроза новай аварыі ў аэрапорце Шарля дэ Голя


ПАРЫЖ. На парыскім лётнішчы Шарля дэ Голя, дзе ўчора абрынулася частка даху аднаго з пасажырскіх тэрміналаў, ізноў узьнікла пагроза разбурэньня. Сёньня ўсе ратаўнікі й экспэрты, якія працавалі на месцы здарэньня, былі тэрмінова эвакуаваныя пасьля таго, як у перакрыцьцях тэрміналу пачуўся трэск. У нядзелю пры абвале даху загінулі 4 чалавекі. Прычыны здарэньня пакуль што ня высьветленыя. Дах абрынуўся праз 11 месяцаў пасьля здачы тэрміналу ў эксплюатацыю.
XS
SM
MD
LG