Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 14:45 ]  Баявыя дзеяньні ў Чачні


ЧАЧНЯ У Старапрамыслоўскім раёне Грознага сёньня былі забітыя два чалавекі, якія падазраваліся ў датычнасьці да тэракту 9 траўня на стадыёне ў Грозным. Тады выбухам бомбы быў забіты прэзідэнт Чачні Ахмад Кадыраў. У перастрэлцы з двумя паўстанцамі загінулі два расейскія вайскоўцы, яшчэ пяцера былі параненыя. Сёньня ж у Грозным была абстраляная машына з байцамі АМОНу – адзін салдат загінуў, трое параненыя. У Нажай-Юратаўскім раёне ў баі з паўстанцамі былі параненыя чатыры супрацоўнікі ваенай камэндатуры.
XS
SM
MD
LG