Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 14:32 ]  Сэесацыйная стужка пра авіяатаку на ірацкае вясельле


ВАШЫНГТОН Тэлеканал агэнцыі Асасыэйшд Прэсс прадэманстраваў аматарскую відэастужку, на якой заснятае ірацкае вясельле, якое на мінулым тыдні было атакаванае амэрыканскай авіяцыяй. У выніку авіяўдару загінула 40 чалавек. Амэрыканскія вайскоўцы заяўляюць, што ўдар наносіўся не па вясельлі , а па замежных баевіках – інцыдэнт адбыўся паблізу ад мяжы з Сірыяй. На аматарскай відэастужцы бачны вясельны картэж, які госьці вітаюць стрэламі ў паветра, засьнятыя танцы і мызычныя інструменты. Прадстаўнік амэрыканскага камандваньня генерал Марк Кімміт заявіў, што на мейсцы здарэньня не было аніякіх прыкметаў вясельля і былі знойдзеныя машыны для вырабу падробных пашпартоў і візаў.
XS
SM
MD
LG