ЯЛТА Сёньня тут пачынаецца сустрэча кіраўнікоў Беларусі, Казахстану, Расеі і Украіны, якія ўваходзяць у пагадненьне пра адзіную эканамічную прастору. Гэтае пагадненьне было падпісанае чатырма кіраўнікамі дзяржаваў ў леташнім верасьні і ратыфікаванае парляментамі.
Сёньня праходзяць двухбаковыя сустрэчы. Аляксандар Лукашэнка ўжо правеў перамовы з Леанідам Кучмам, чакаецца, што сёньня ж адбуддзецца сустрэча кіраўніка Беларусі з прэзідэнтам Расеі Ўладзімерам Пуціным. Тэмамі беларуска-расейскага дыялёгу на вышэйшым узроўні стануць праблемы саюзных узаемадачыненьняў, а таксама паставак газу і нафты.