Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:11 ]  Прэм'ер-міністар Індыі прыведзены да прысягі


ДЭЛІ. Сёньня прыняў прысягу новы прэм’ер-міністар Індыі Манмахан Сінгх. 71-гадовы эканаміст стаў першым у гісторыі краіны прэм’ерам-прадстаўніком рэлігійнай меншыні сікхаў. Сінгх і Соня Гандзі, кіраўніца партыі “Індыйскі нацыянальны кангрэс”, якая перамагла на выбарах, некалькі дзён праводзілі кансультацыі зь лідэрамі іншых партыяў і рухаў для стварэньня кааліцыі. Новы прэм’ер абяцае працягнуць эканамічныя рэформы і ўсталяваць мір з Пакістанам.
XS
SM
MD
LG