Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:19 ]  Чырвоны Крыж зьбіраецца наведаць вязьняў у Гуантанама


ЖЭНЭВА: Міжнародны Камітэт Чырвонага Крыжа паведаміў, што ў канцы траўня супрацоўнікі Арганізацыі маюць намер наведаць вайсковую амэрыканскую турму ў базе Гуантанама на Кубе. Прадстаўнікі Арганізацыі што наведваньне палонных гарантуе Жэнэўская Канвэнцыя. Яны пабывалі ў гэтай базе ў лютым і сакавіку, і пасьля падрыхтавалі справаздачу аб умовах утрыманьня вязьняў. Злучаныя Штаты кажуць, што на гэтых вязьняў захопленых у палон у часе вайны ў Афганістане не пашыраецца Жэнэўская Канвэнцыя, якая сярод іншага прадугледжвае гуманнае абыходжаньне з ваеннапалоннымі.
XS
SM
MD
LG