Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 14:41 ]  Выбары прэзыдэнта Чачэніі прызначаныя на 29 жніўня


МАСКВА: Выбары пераймальніка забітага прэзыдэнта Чачэніі Ахмада Кадырава прызначаныя на 29 жніўня. Аб гэтым паведаміла Выбарчая Камісія рэспублікі. Кадыраў загінуў у выніку выбуху бомбы ў часе цырымоніі з нагоды Дня Перамогі. Пасьля сьмерці прэзыдэнта, ягоны сын Рамзан быў прызначаны намесьнікам прэм'ера Чачні і мяркуецца, што ён можа заняць месца бацькі. Аднак 27-гадовы Рамзан Кадыраў заявіў, што ён ня хоча парушыць Канстытуцыю, паводле якой ён за малады на пасаду прэзыдэнта.
XS
SM
MD
LG