Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 07:07 ]  Ізраільская армія не спыняе апэрацыі ў паласе Газы


РАФАХ. Ізраільская армія сёньня ўночы працягвала апэрацыі ў паласе Газы. Паведамляецца пра гібель трох узброеных палестынцаў у выніку нанесенага ізраільскай авіяцыяй ракетнага ўдару па лягеры ўцекачоў у Рафаху. Усяго з аўторка – дня пачатку апэрацыі Ізраілю ў паласе Газы –забітыя 33 палестынцы. Напярэдадні Рада Бясьпекі ААН ухваліла рэзалюцыю з рэзкім асуджэньнем забойстваў палестынцаў і заклікамі да Ізраілю спыніць разбурэньне дамоў у паласе Газы. У падтрымку рэзалюцыі прагаласавалі 14 з 15 чальцоў Рады Бясьпекі, Злучаныя Штаты ўстрымаліся. Паводле ізраільскага камандаваньня, апэрацыя ў Рафаху мае за мэту ліквідацыю тунэляў, якія выкарыстоўваюцца для кантрабанды зброі з Эгіпту.
XS
SM
MD
LG