Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:38 ]  20 забітых падчас вясельля ў Іраку


БАГДАД. Агенцыя Associated Press і тэлевізыйны канал “Аль-Арабія” паведамілі, што ў заходнім Іраку падчас вясельля загінулі прынамсі 20 чалавек у выніку амэрыканскай бамбардзіроўкі. АР ў тэлевізыйным рэпартажы паказвае іракцаў, які распавядаюць, як госьці сьвяткавалі вясельле “у традыцыйным стылі”, страляючы са стрэльбаў у паветра, калі адбыўся напад. Амэрыканскае камандаваньне пакуль ня можа пацьвердзіць ці пракамэнтаваць гэтае паведамленьне, аднак яно дасьледуецца.
XS
SM
MD
LG