Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:07 ]  Перамовы Продзі і Аліева


БРУСЭЛЬ Старшыня Эўракамісіі Рамана Продзі пасьля сустрэчы з прэзыдэнтам Азэрбайджану Ільхамам Аліевым прапанаваў сваё пасярэдніцтва ў разьвязаньні канфлікту паміж Азэрбайджанам і Армэніяй вакол Нагорнага Карабаху. Ільхам Аліеў заявіў, што ён вітае ўдзел Эўразьвязу і зноў падкрэсьліў, што Баку выступае за мірнае рашэньне канфлікту. Аліеў, аднак, адзначыў, што пры гэтым павінна быць адноўленая тэрытарыяльная цэласнасьць Азэрбайджану. На сёньняшні момант Нагорны Карабах і частка азэрбайджанскай тэрыторыі занятыя армянскімі сіламі. Рамана Продзі падкрэсьліў неабходнасьць найхутчэйшага прарыву ў перамовах вакол карабахскай праблемы
XS
SM
MD
LG