БАГДАД. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш заявіў, што забойства старшыні Кіроўчай рады Іраку Ізэдзіна Саліма не затрымае перадачы ўлады часоваму ірацкаму ўраду, прызначанай на 30 чэрвеня. Лідэры ўсясьветнай супольнасьці рэзка асудзілі ўчорашні тэракт у Багдадзе, ахвярамі якога сталі Салім і яшчэ прынамсі 6 чалавек. Пісьменьнік і палітычны дзяяч Ізэдзін Салім – другі сябра Кіроўчай рады, які стаў ахвяраю замаху. У леташнім верасьні была застрэленая Акіла Аль-Хасімі – адна з трох жанчын-чальцоў Рады.