ДЭЛІ. Лідэр Індыйскага нацыянальнага кангрэсу Соня Гандзі абмяркуе сёньня з прэзыдэнтам Індыі Абдулом Каламам пытаньні фармаваньня новага ўраду краіны. Чакаецца, што цырымонія ўступленьня Гандзі на пасаду прэм’ер-міністра Індыі, пройдзе заўтра. На індыйскай біржы каштоўных папер спынілася спаданьне каціровак – пасьля таго, як яны ўпалі на 15 працэнтаў у сувязі з паразаю на выбарах колішняй кіроўчай партыі.