АНКАРА. Прэмьер-міністар Вялікабрытаніі Тоні Блэр прыбыў ў Турэччыну з кароткатэрміновым візытам. Ён абмяркуе з кіраўнікамі Турэчыны сытуацыю ў Іраку, праблемы барацьбы з тэрарызмам і імкненьне Турэччыны зрабіцца членам Эўрапэйскага Зьвязу. Напярэдадні візыта Блэру, мінулае начы ля філіяў брытанскага банку ў Анкарэ і Стамбуле адбыліся выбухі. Ахвяраў і вялікіх разбурэньняў няма.