Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:05 ]  Амэрыканскае войска забараніла выкарыстоўваць шэраг прыёмаў падчас допытаў палонных


ВАШЫНГТОН. Амэрыканскае войска забараніла выкарыстоўваць шэраг прыёмаў падчас допытаў палонных. Пра гэта паведамілі прадстаўнікі вайсковага камандаваньня ЗША ў Вашынгтоне. Забаронена пазбаўляць сну, ставіць палонных у нязручныя позы ды іншае. Раней такія мэтады маглі выкарыстоўвацца пры ўмове згоды камандзіра. Ужо сем амэрыканскіх вайскоўцаў абвінавацілі ў зьдзеках са зьняволеных. У сераду ў Багдадзе распачнецца судовы працэс над чатырма вайскоўцамі. Учора з багдадзкай турмы Абу-Грайб вызвалілі больш за 300 зьняволеных. Некаторыя зь іх заявілі журналістам, што амэрыканскія вайскоўцы абражалі й зьдзекаваліся зь іх.
XS
SM
MD
LG