КІЕЎ. Украінскія камуністы ўчора заблякавалі працу парлямэнту Ўкраіны, патрабуючы вываду ўкраінскіх войскаў з Іраку. У Іраку цяпер знаходзіцца 1650 ўкраінскіх вайскоўцаў -- украінскі кантынгент у Іраку пяты па колькасьці. Шэсьць украінскіх вайскоўцаў ужо загінулі, трое зь іх падчас баявых дзеяньняў.