Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 14:43 ]  "Індыйскі нацыянальны Кангрэс” на чале з Соняй Гандзі перамог на парлямэнцкіх выбарах у Індыі


ДЭЛІ. У Індыі кіруючая нацыяналістычная партыя абвесьціла, што пераходзіць у апазыцыю, а яе кіраўнік прэм’ер-міністар Атал Біхары Ваджпаі – сыходзіць у адстаўку. Презыдэнт кіруючай партыі Венкаяху Найду заявіў наступнае: "Мы не атрымалі мандат даверу ад людзей , і таму наш урад пойдзе ў адстаўку" . Партыя “Індыйскі нацыянальны Кангрэс” на чале з Соняй Гандзі перамагла на парлямэнцкіх выбарах, якія адбываліся ў пяць этапаў -- з 20 красавіка па 10 траўня. Соня Гандзі – жонка забітага прэм’ер-міністра Індыі Раджыва Гандзі.
XS
SM
MD
LG