Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 06:09 ]  Беларусь -- у сьпісе парушальнікаў рэлігійнай свабоды


ВАШЫНГТОН. Беларусь патрапіла ў сьпіс сур’ёзных парушальнікаў рэлігійнай свабоды, які падрыхтавала паўафіцыйная Камісія ЗША ў пытаньні міжнароднай рэлігійнай свабоды. Камісія заклікала амэрыканскі ўрад дадаць у сьпіс парушальнікаў Індыю, Пакістан, Савудаўскую Арабію і Віетнам. Іншыя краіны ў гэтым сьпісе --- Грузія, Іран, Кітай, Паўночная Карэя і Ўзбэкістан. Камісія таксама заклікала Францыю пераглядзець забарону на рэлігійныя сымбалі ў школе, у тым ліку на хусткі для мусульманскіх дзяўчынак.
XS
SM
MD
LG