Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 06:03 ]  Салдатка кажа, што здымацца з палоннымі ёй загадалі


ВАШЫНГТОН. Адна з амэрыканскіх салдат, якіх абвінавачваюць у зьдзеках з ірацкіх палонных кажа, што пазіраваць для фотаздымкаў зь вязьнямі ёй загадалі камандзіры. Шэрагоўка Ліндзі Інгланд расказала аднаму з амэрыканскіх і тэлеканалаў пра выпадак, калі камандзір загадаў ёй пазіраваць для фотаздымку, побач з голым вязьнем у ашыйніку. Інгланд аднак адмовілася назваць імя чалавека, які аддаў ёй загад. Прадстаўнікі амэрыканскага войска пакуль не пракамэнтавалі яе цьвержаньне. Інгланд чакае трыбунал за ўдзел у зьдзеках з ірацкіх палонных у турме Абу Граіб.
XS
SM
MD
LG