Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:11 ]  Прэзыдэнт Сырыі скрытыкаваў палітыку ЗША ў Іраку


МАДРЫД. Прэзыдэнт Сырыі Башар Асад заявіў у інтэрвію гішпанскім і італьянскім мэдыям, што амэрыканская палітыка ў Іраку заахвочвае тэрарызм і дэстабілізуе сытуацыю ў рэгіёне. Асад назваў сытуацыю ў Іраку “хаатычнай і непадкантрольнай”. За дзень да выхаду публікацыяў прэзыдэнт ЗША Джордж Буш забараніў амэрыканскі экспарт у Сырыю, апрача харчаваньня й мэдыкамэнтаў. Буш сказаў, што сырыйскі ўрад становіць “экстраардынарную пагрозу” для нацыянальнай бясьпекі й эканомікі ЗША. Нягледзячы на ўвядзеньне санкцыяў супраць Сырыі, Эўразьвяз сёньня заявіў, што накіроўвае ў Дамаск гандлёвую дэлегацыю. Узначаліць яе спэцыяльны ўпаўнаважаны Эўразьвязу Ляёла дэ Палясіё. Мяркуецца, што ён сустрэнецца з прэзыдэнтам Сырыі і абмяркуе пытаньні супрацоўніцтва ў нафтава-газавай сфэры.
XS
SM
MD
LG