Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:03 ]  Алімпіяда ў Атэнах адбудзецца своечасова?


АТЭНЫ. Міжнародны Алімпійскі камітэт выказаў ўпэўненасьць у тым, што летнія Алімпійскія гульні ў Афінах адбудуцца своечасова й без перашкод. Група чальцоў Міжнароднага Алімпійскага Камітэту правяла інспэкцыю ў Атэнах. Прадстаўніца Алімпійскага Камітэту Грэцыі Джыана Ангелопулас зазначыла, што гэтым летам Грэцыя прыме адпаведныя захады дзеля гарантаваньня бясьпекі. Паводле яе, Грэцыя мае фонды, пэрсанал і стратэгію, каб забясьпечыць гасьцей і грамадзян Грэцыі пад час Алімпійскіх гульняў. На Алімпіяду ў Атэны ў жніўні прыедуць 16 тысяч спартоўцаў, дзесяткі тысяч іх асыстэнтаў і мільёны аматараў.
XS
SM
MD
LG