Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 07:52 ]  Тэрміны перадачы Іраку Хусэйна яшчэ ня вызначаныя


ВАШЫНГТОН ЗША заяўляюць, што тэрмінаў перадачы Садама Хусэйна новым уладам Іраку пакуль не ўсталявана. Учора Салем Чалабі, які кіруе стварэньнем іракскага трыбуналу, заявіў, што Хусэйн і каля ста іншых высокапастаўленых дзеячоў іракскага рэжыму могуць быць перададзеныя вайсковай кааліцыяй новым уладам Іраку. Паводле Чалабі, на лаве падсудных апынуцца сярод іншых былы віцэ-прэм’ер Іраку Тарык Азіз і генэрал Алі Хасан Аль-Маджыд. Чалабі адзначыў, што выдача гэтых людзей новым уладам адбудзецца яшчэ да 30 чэрвеня – плянаванай даты перадачы ўлады часоваму ўраду Іраку. Адказваючы на гэтую заяву, прадстаўнік Дзярждэпартамэнту ЗША Рычард Баўчар паведаміў, што рашэньня наконт выдачы Хусэйна пакуль ня прынятае. Хусэйн, які быў злоўлены 13 сьнежня, цяпер утрымліваецца ў ЗША у неназваным месцы.
XS
SM
MD
LG