Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 07:46 ]  Відэазапіс забойства амэрыканскага закладніка


БАГДАД На Інтэрнэт-сайце адной з ісламісцкіх груповак, зьвязаных з Аль-Каедай, сёньня зьявіўся відэазапіс, на якім паказана абезгалоўліваньне амэрыканскага грамадзяніна ў Іраку. На стужцы дэманструецца, як пяцёра чалавек у масках адразаюць чалавеку галаву вялікім нажом. Прадстаўнікі групоўкі кажуць, што праводзяць гэтае пакараньне ў адплату за зьдзекі амэрыканскіх вайскоўцаў з іракскіх зьняволеных. Прэсавы сакратар Белага Дому Скот Макленан заявіў, што відэазапіс паказвае сапраўднае аблічча ворагаў свабоды.
XS
SM
MD
LG