ВАШЫНГТОН
Адміністрацыя Буша, як чакаецца, сёньня ўвядзе эканамічныя санкцыі супраць Сірыі за меркаваную падтрымку гэтай краінай тэрарызму і за няздольнасьць прадухіліць пранікненьне ўзброеных баявікоў у Ірак праз Сірыйскую мяжу. Паводле прадстаўніка Белага дому Скот Макленану, ЗША чакаюць, што ў выніку Сірыя зьменіць свае паводзіны. Міністар замежных справаў Сірыі Фарук Аль-Шара заявіў, што сьцьвярджэньні Вашынгтону, нібыта Дамаск не супрацоўнічае ў вайне супраць тэрарызму, неабгрунтаваныя.