Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 22:24 ]  Саюзьнікі ЗША асудзілі проціпраўныя дзеяньні ў Іраку


ВАШЫНГТОН. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш ізноў выказаў падтрымку міністру абароны ЗША Доналду Рамсфэлду. Сёньня Джордж Буш абмяркоўваў у Пэнтагоне сытуацыю ў Іраку. Амэрыканскі лідэр адзначыў, што Рамсфэлд выдатна спраўляецца з сваімі абавязкамі. Некалькі дэпутатаў ад дэмакратычнай партыі ў Кангрэсе ЗША заклікалі да адстаўкі Рамсфэлда – на іх думку, ён павінен несьці адказнасьць за зьдзекі амэрыканскіх вайскоўцаў зь вязьняў у Іраку. Тым часам эўрапейскія саюзьнікі ЗША асудзілі факты жорсткага абыходжаньня зь вязьнямі ў Іраку. Міністар унутраных справаў Нямеччыны Ота Шылі й прэм’ер-міністар Італіі Сыльвіё Бэрлюсконі заявілі, што такія дзеяньні наносяць вялізную шкоду змаганьню зь міжнародным тэрарызмам і могуць перашкодзіць устанаўленьню міру ў Іраку.
XS
SM
MD
LG