МАНІЛА. На Філіпінах адбыліся агульныя выбары. Звыш 43-х мільёнаў філіпінцаў абіралі прэзыдэнта, віцэ-прэзыдэнта, дэпутатаў парлямэнту й мясцовых заканадаўчых сходаў. Згодна з апытаньнем, праведзеным на выбарчых участках краіны, перамогу на прэзыдэнцкіх выбарах атрымала цяперашняя прэзыдэнт Глёрыя Ароё. Чакаецца, што афіцыйныя вынікі выбараў будуць абвешчаныя празь месяц.