ЛЁНДАН
Прэм'ер-міністр Вялікай Брытаніі Тоні Блэр прынёс прабачэньні за зьдзекі брытанскіх вайскоўцаў з іракскіх зьняволеных і паабяцаў, што вінаватыя будуць пакараныя. Блэр заявіў гэта ў інтэрвію францускаму тэлебачаньню падчас свайго візыту ў Парыж. Міністар абароны Вялікай Брытаніі Джэф Хун выступіць сёньня перад брытанскім парлямэнтам са справаздачай наконт гэтай скандальнай тэмы. Першы судовы працэс над амэрыканскім вайскоўцам, які абвінавачваецца ў зьдзекаў з палонных, пачнецца ў Багдадзе 19 траўня.