БАТУМІ
Парлямэнт Аджарыі сёньня скасаваў пасаду кіраўніка гэтай аўтаномнай рэспублікі. Гэтую пасаду ў свой час стварыў былы галава аўтаноміі Аслан Абашыдзэ, які быў адначасова кіраўнікоў заканадаўчай і выканаўчай галінаў улады. Структура ўлады, аднак, застаецца ранейшай –будзе функцыянаваць Савет Міністраў і Вярхоўны Савет Аджарыі. Сёньня ж пазьней Прэзыдэнт Грузіі Міхаіла Саакашвілі прыняў Указ аб увядзеньні ў аўтаноміі прамога прэзыдэнцкага кіраваньня