МАСКВА. Сёньня расейскі прэзыдэнт Уладзімер Пуцін у Крамлі прыме прысягу на другі прэзыдэнцкі тэрмін праз восем тыдняў пасьля ягонага пераабраньня на пасаду кіраўніка дзяржавы. Цырымонія адбудзецца ў Андрэеўскай залі Крамля, запрошаныя 1700 гасьцей. Эўрапейскія назіральнікі адзначаюць, што прэзыдэнцкія выбары ў Расеі ў сярэдзіне сакавіка не адпавядалі дэмакратычным стандартам. Гэта былі трэція прэзыдэнцкія выбары ў Расеі пасьля развалу Савецкага Саюзу.