Прадстаўнікі Міжнароднага камітэту Чырвонага крыжа паведамілі, што яны неаднаразова заклікалі Злучаныя Штаты спыніць зьдзекі над вязьнямі ў Іраку -- да таго, як пра гэтыя факты стала вядома прэсе і шырокай публіцы.
Чырвоны крыж ведаў, што адбываецца ў багдадзкай турме Абу Граіб і патрабаваў ад ўладаў ЗША палепшыць сытуацыю.
Учора прэзыдэнт ЗША Джордж Буш у інтэрв’ю арабскаму тэлеканалу “Аль-Хура” назваў гэтую сытуацыю жахлівай і паабяцаў дасьледаваць яе згодна з законам.
Газэта "The Washington Post" сёньня апублікавала новыя здымкі са сьведчаньнямі зьдзекаў над ірацкімі палоннымі з боку салдат ЗША.