ВАШЫНГТОН. Сёньня павінна адбыцца сустрэча прэзыдэнта Джорджа Буша з каралём Ярданіі Абдулой. Першапачаткова сустрэча плянавалася на 21 красавіка, але была адкладзеная ярданскімі чыноўнікамі на знак пратэсту таго, што Джордж Буш падтрымлівае плян ізраільскага прэм’ера Арыэля Шарона вываду ізраільскіх войскаў і пасяленьняў з палестынскіх тэрыторыяў. Ярданія страціла Заходні Бераг і усходні Ерусалім падчас вайны з Ізраілем у 1967 годзе.