Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:27 ]  У Фалуджы стала спакойней


Амэрыканскае камандаваньне ў Іраку паведаміла пра вяртаньне да большага спакою ў Фалуджы пасьля тыдняў баёў з паўстанцамі. Кааліцыя рыхтуецца да прызначэньня ірацкага генэрала Махамада Лаціфа кіраўніком брыгады сілаў бясьпекі Фалуджы. У складзе фалуджскай брыгады бясьпекі 1100 вайскоўцаў. Махамад Лаціф сёньня заявіў: " Людзі ў Фалуджы павінны ганарыцца тым, што факт расчляненьня чатырох амэрыканскіх кантрактнікаў у сакавіку быў асуджаны іх сьвятарамі, у кожнай мячэці, таму што расчляненьне забароненае ісламам. Тыя, хто ўчыніў гэта, паходзілі не з Фалуджы. Гэта выклікала хуткую рэакцыю кааліцыі, і людзі Фалуджы пачалі абараняць свой горад, у выніку вялікая колькасьць нявінных людзей была забітая," —сказаў генэрал Лаціф пра прычыны процістаяньня ў Фалуджы. Тым часам У Наджафе і Карбале працягваюцца баі. На поўначы Багдада загінулі чатыры амэрыканскія вайскоўцы, калі перакуліўся іх аўтамабіль.
XS
SM
MD
LG