Грузінскі парлямэнт сёньня адзінагалосна ухваліў рэзалюцыю з заклікам да лідэра аджарскай аўтаноміі Аслана Абашыдзэ пайсьці ў адстаўку. Раней Абашыдзэ адмовіўся выконваць ультыматум цэнтральнага ўраду ў Тбілісі аб падпарадкаваньні грузінскімі законам і раззбраеньні сваіх сілаў бясьпекі. Абашыдзэ забараніў таксама любыя акцыі апазыцыі пад пагрозай крайне жорсткага пакараньня.
Паміж Цэнтральным урадам у Тбілісі і ўладамі Аджарыі расьце напружанасьць. Грузінскі прэзыдэнт Міхаіл Саакашвілі пагражае распусьціць аджарскія ўлады і прызначыць новыя выбары.