ВАШЫНГТОН
Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш заклікаў міністра абароны Дональда Рамсфэльда асабіста прасачыць, каб амэрыканскія вайскоўцы, вінаватыя з зьдзеках над іракскімі зьняволенымі, былі пакараныя. Дзяржсакратар Колін Паўэл сёньня назваў гэты інцыдэнт подлым актам, але дадаў, што ён быў выключэньнем.
( Паўэл: )“Большасьць нашых вайскоўцаў прытрымліваюцца вышэйшых стандартаў службы і робяць усё, каб дапамагчы іракскаму народу. І гэткія дзеяньні некалькіх людзей, я веру, не загубяць ўсе тое добрае, што ідзе ад нашых жаўнераў”
7 амэрыканскіх салдат ужо атрымалі службовыя спагнаньні за дрэннае абыходжаньне з палоннымі ў багдадзкай турме. Яшчэ супраць шасьці салдат заведзеная крымінальная справа за зьдзекі над вязьнямі.